Праект рэалізуецца ў выглядзе інтэрактыўнага вэб-прылажэння (карты),
якое можна
выкарыстоўваць у якасці даведніка альбо як інструмент для вывучэння
гісторыка-культурнай
спадчыны і турыстычных магчымасцяў беларускіх гарадоў.
На
сённяшні дзень тут
утрымліваецца інфармацыя пра
60 гарадоў, у асноўным тых, якія
ў сярэднявеччы атрымалі
магдэбургскае
права, мелі свой герб і карысталіся адпаведнымі
выгодамі і вольнасцямі.